ІСЛАМАБАД. Сем чалавек загінулі ў выніку выбуху ў лягеры экстрэмістаў, які знаходзіўся ў цяжкадаступным горным раёне Паўночны Вазырыстан. Асобы загіблых невядомыя. Прычыны выбуху – неасьцярожнае абыходжаньне са зброяй. Пакістанскія войскі вядуць на паўночным захадзе Пакістану апэрацыі супраць ваеўнікоў.