Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 800 тыс. чалавек могуць замерзнуць


МУЗАФАРАБАД. На поўначы Пакістану хутка пагаршаецца стан мільёнаў людзей, што страцілі жыльлё ў выніку землятрусу 8 кастрычніка. У найбліжэйшыя дні пачнецца суровая гімалайская зіма са сьнегам і маразамі. Каля трох мільёнаў чалавек засталіся бяздомнымі, зь іх 800 тыс. усё яшчэ ня маюць даху над галавой. Каля 200 тыс. застаюцца ў цяжкадаступных горных раёнах. Індыя пагадзілася адкрыць на мяжы ў Кашміры пяць памежных пунктаў – каб бесьперашкодна ўвозіць дапамогу пацярпелым. Аднак пакуль будзе адкрыты толькі адзін – астатнія застаюцца небясьпечнымі з-за мінаў, якія былі закладзеныя ў памежных раёнах. Амаль 30 гадоў Індыя й Пакістан ваявалі за штат Кашмір, які цяпер ляжыць у друзах з-за землятрусу.
XS
SM
MD
LG