Як паведаміў Радыё Свабода адзін з актывістаў гэтай арганізацыі, гэткім чынам “Зубар” мяркуе прыцягнуць увагу жыхароў гораду да акцыі 16 лістапада, прысьвечанай салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, зьніклымі апазыцыйнымі дзеячамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі. У людных кропках Барысава распаўсюджваюцца таксама і ўлёткі пра Дзень салідарнасьці.
Нагадаем, днямі са зваротам да грамадзянаў краіны 16 лістапада патушыць а 20-й гадзіне на 15 хвілінаў сьвятло ў кватэрах і запаліць сьвечы выступіла жонка зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага Сьвятлана Завадзкая. Гэты дзень, паводле спадарыні Завадзкай, павінен яшчэ раз нагадаць пра тое, што беларусы жывуць у грамадзтве, дзе парушаюцца асноўныя правы чалавека, і што яны мусяць усё зрабіць для таго, каб Беларусь ператварылася ў вольную і дэмакратычную краіну.
Таксама нагадаем, што Дзень салідарнасьці мяркуецца адзначаць штомесячна. 16 кастрычніка адбылася першая акцыя, у якой, паводле арганізатараў, удзельнічала каля 100 тысяч жыхароў многіх рэгіёнаў краіны.