Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бяляцкі: “Апазыцыя Азэрбайджану ўвязалася ў барацьбу на поўным сур''ёзе”


Валер Каліноўскі, Менск Кіраўнік забароненага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў Баку ў якасьці назіральніка на азэрбайджанскіх парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць 6 лістапада. Нягледзячы на тое, што тутэйшыя ўлады не далі яму адпаведнай акрэдытацыі, разам з актывістамі Нарвэскага хэльсынскага камітэту ён сочыць за хадой выбарчай кампаніі.

Пра атмасфэру парлямэнцкай выбарчай кампаніі ў Азэрбайджане, пра магчымасьці чарговай каляровай рэвалюцыі ў гэтай краіне, ён распавёў у інтэрвію нашаму радыё.

(Бяляцкі: ) “Сытуацыя дастаткова складаная і драматычная. Да нас да Беларусі даходзяць толькі слабыя водгукі тых сапраўдных жарсьцяў, якія адбываюцца тут пад час падрыхтоўкі да кампаніі. Адзінае, што можна сказаць, тое, што апазыцыйныя дэмакратычныя сілы ўвязаліся ў барацьбу на поўным сур''ёзе і маюць дастаткова вялікія шанцы гэтым разам займець сваіх прадстаўнікоў у парлямэнце”.

(Карэспандэнт: ) “Калі параўнаць перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі і Азэрбайджане – на чыю карысьць гэтае параўнаньне будзе?”

(Бяляцкі: ) “На сёньняшні дзень,– на карысьць Азэрбайджану. Тут сытуацыя не такая простая, таму што з аднаго боку рэпрэсіі, якія ўлады скіроўваюць у бок дэмакратычных арганізацыяў, незалежных кандыдатаў, няўрадавых аб’яднаньняў больш жорсткія, чым у нас. Вось літаральна ўчора быў разгромлены штаб Азэрбайджанскай дэмакратычнай партыі.

Але тым ня менш, тыя магчымасьці, якія маюць тут на сёньня палітычныя партыі, няўрадавыя арганізацыі, незалежныя кандыдаты, значна перавышаюць тыя магчымасьці, што ёсьць у нас на Беларусі пад час выбараў.

Дастаткова хіба сказаць, што на 125 месцаў у парлямэнце на сёньня вылучана каля 2000 кандыдатаў. Нельга сказаць адназначна, што выбары ўладам удасца падтасаваць, як гэта было 5 гадоў таму.”

(Карэспандэнт: ) “Цім будзе там 7 лістапада свая рэвалюцыя?”

(Бяляцкі: ) “Цяжка сказаць. Усё будзе залежаць ад таго ўзроўню фальсыфікацыяў, на які адважацца ўлады. На сёньняшні дзень апазыцыйныя партыі настроены дастаткова канструктыўна, на штучнае абвастрэньне сытуацыі не ідуць, яны працуюць у акругах, дзе выстаўленыя іх кандыдаты.”

(Карэспандэнт: ) “На колькі, на твой погляд, аб’ектыўная інфармацыя аб выкрытай у Азэрбайджане падрыхтоўцы да дзяржаўнага перавароту?”

(Бяляцкі: ) “Мы мелі некалькі сустрэчаў з палітолягамі, аналітыкамі, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, усё выходзіць на тое, што сапраўды нейкая, калі не вайсковая змова, то нейкая дамоўленасьць паміж кансэрватыўнай часткай урада супраць Ільхама Аліева, існавала.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG