ЛЁНДАН: Паводле брытанскай паліцыі, невядомыя хуліганы аганьбавалі мусульманскія могілкі ў Бірмінгэме. Каля 45 надмагільных камянёў былі разьбітыя і перавернутыя. Па могілках былі раскіданыя ўлёткі ў якіх абражалася мусульманаў. У Бэрмінгэме жыве найбольшая ў Вялікай Брытаніі мусульманская грамада. У мінулым месяцы ў горадзе адбыліся вулічныя хваляваньні паміж імігрантамі з Азіі і Афрыкі пасьля таго, як у горадзе пашырыліся чуткі пра згвалтаваньне азіятамі чорнай жанчыны.