Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вялікі 26-метровы партрэт тав.Сталіна ва ўвесь рост упрыгожвае фасад Дома ўрада…"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса мінулых гадоў за 4 лістапада

“Минские губернские ведомості”, 1855 год:

“Сёлета, у першы дзень сьвяткаваньня Сьветлага Ўваскрэшаньня Хрыстова, для частаваньня ніжніх чыноў 16-й егерскай роты рэзэрвавай брыгады 4-й пяхотнай дывізіі і артылерыйскай каманды, што кватаравалі ў г.Слуцку, а таксама каманды, якая праходзіла праз гэты горад, усяго для 560 чалавек… адпушчана было ад жыхароў гораду Слуцку фунт гавядзіны, пірог і чарка гарэлкі кожнаму. У гэтым ахвяраваньні ўдзельнічалі: Слуцкае габрэйскае таварыства, кіраўнік тамтэйшай акцызнай канторы Малахоўскі і Слуцкі Земскі Спраўнік Кульфон. Гасудар Імпэратар, паводле ўсепадданейшай справаздачы аб пазначаных ахвяраваньнях, зробленых на карысьць войска, найвышэйша загадаць пажадаў: “Падзякаваць за гэтыя ахвяраваньні”.

“Жыцьцё беларуса”, 1925 год. Зь Вільні:

“23.Х. у акружным судзе разглядалася справа 13 беларускіх вучняў і сэмінарыстаў, якім закідалі належнасьць да беларускай арганізацыі, што імкнецца да стварэньня Незалежнай Беларусі. На суд зьявіліся толькі 5 нялетніх вучняў, — рэшта ўцякла ў Радавую Беларусь. Двох з падсудных: Арлянкевіча й Гардзея апраўдалі. Каралёнка, які прасядзеў 2 гады і паўтара месяца, засудзілі на 1 год крэпасьці з залічэньнем дасудовай адседкі; Нарушэвіча засудзілі на 1 год вастрогу, залічыўшы 5 месяцаў дасудовае адседкі; Чарняўскага — таксама на 1 год турмы, залічыўшы 9 месяцаў. Бараніў іх адвакат Міцкевіч”.

“Звязда”, 1935 год. Пра падрыхтоўку Менску да кастрычніцкіх сьвятаў:

“Вуліца 11 ліпеня і сквер “КІМ” упрыгожваюцца сцягамі і ілюмінуюцца. Вялікі 26-метровы партрэт тав.Сталіна ва ўвесь рост упрыгожвае фасад Дома ўрада… Левы бок Советскай вуліцы ад Комсамольскай да Ленінскай упрыгожваецца выстаўкай па камуністычнаму выхаванню дзяцей. Ад Ленінскай вуліцы да Энгельса ў вітрынах абсталёўваецца выстаўка карцін беларускіх мастакоў… Насупраць будынка новага Дома Чырвонай арміі вывешваюцца партрэты герояў Советскага Саюза. Фантан у скверы ілюмінуецца дынамічным святлом”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG