Што і казаць, нават самыя законапаслухмяныя грамадзяне, якія езьдзяць у грамадзкім транспарце з праязным білетам альбо заўсёды прабіваюць талёнчыкі, ня любяць кантралёраў. Напэўна, пры жыцьці ня вельмі любілі студэнты гэтага чарнявага ўніклівага чалавека, міма якога безь білету, як кажуць, нават муха не праляціць. Шчыра кажучы, студэнты таксама “трапалі” яму нэрвы… І сэрца кантралёра ня вытрымала: ён памёр раптоўна, ва ўзросьце 42 гады…
Гаворыць студэнтка Юля:
(Юлія: ) “Натуральна, любая сьмерць любога чалавека ня можа выклікаць ніякіх іншых пачуцьцяў, апроч суму. Можа, ня вельмі прыгожа так казаць, але мне здаецца, што і праблемы з сэрцам у яго маглі быць менавіта з-за таго, што кожны дзень ён бачыў столькі людзей, якія адчувалі ў адносінах да яго нэгатыў, што гэта не магло не ўзьдзейнічаць на ягоны стан здароўя. Сама прафэсія яго – гэта ўжо няўдзячная праца па вызначэньні”.
Але студэнты паважалі кантралёра – за прынцыповасьць, за веданьне ўзораў усіх студэнцкіх білетаў, ільготных пасьведчаньняў. Легенды ходзяць, што Юры Тарас ведаў подпісы ўсіх дэканаў і імгненна бачыў падробкі.
Ідэя ўвекавечыць прынцыповага кантралёра ўзьнікла ў чытачоў “Камсамолкі”. За пару дзён у электронным варыянце артыкул пра прынцыповага кантралёра прачытала каля 10 тысяч чалавек. Паўтары сотні пакінулі водгукі. Як ні дзіўна, але крыўды на гэтага прынцыповага, надзвычай сумленнага чалавека няма ні ў аднаго. Зьявіліся прапановы паставіць помнік кантралёру. Дакладней, стварыць такі народны вобраз змагара з зайцамі. Распавядае скульптар Уладзімер Жбанаў.
(Жбанаў: ) “Толькі што ў мяне ў гасьцях быў Юры Градаў, архітэктар наш заслужаны, ён падаў ужо ідэю, каб гэтага кантралёра увекавечыць. Ён лавіў “зайца”. Заяц гэты павінен быць падобны на якога-небудзь студэнта, апрануты ў джынсы, у красоўкі (каб толькі “энерджайзэр” не атрымаўся)”
Дарэчы, такія народныя героі ў вядомага менскага скульптара Уладзімера Жбанава атрымліваюцца вельмі ўдала. Прыгадаем хаця б помнік аматару лазьні – мужычку ў сямейных трусах, зь венікам, з партфэлем, з рыбінай, што ўсталяваны каля лазьні на вуліцы Маскоўскай. Прычым, нават калі Уладзімер Жбанаў стварае, так бы мовіць, “зьбіральны вобраз”, ён за аснову бярэ рэальнага чалавека. І абыходзіцца вельмі тактоўна, далікатна. Што да вобраза кантралёра…
(Жбанаў: ) “Адзінае, каб не пакрыўдзіць гэтага чалавека, магчыма, трэба зьмяніць памеры, не рабіць у натуральную велічыню, а зрабіць мініятурай. Але не карыкатурай, а з гумарам. Ідэя выдатная. Я гатовы ўдзельнічаць бязвыплатна ў рэалізацыі праекту гэтага помніка”.
Скульптар Уладзімер Жбанаў пашкадаваў, што ў самім мэтро наўрад ці дазволяць усталяваць помнік. Добра б было паставіць яго пры ўваходзе на станцыю “Кастрычніцкая”. А чытачы “Камсамолкі” выказалі яшчэ адну слушную ідэю – дзе ўзяць грошы: правесьці дзень паказальнай працы кантралёраў, а выручаныя сродкі пералічыць на матар’ял для помніка. Ну а скульптар Уладзімер Жбанаў гатовы працаваць дабрачынна, бясплатна.