ПАРЫЖ. У прадмесьцях Парыжу ўжо тыдзень працягваюцца бунты. Сотні маладых людзей громяць крамы, грамадзкія ўстановы й падпальваюць аўтамабілі.
Прэм’ер Францыі Дамінік дэ Вільпэн абмеркаваў сытуацыю зь міністрам унутраных справаў Нікаля Сарказі. Пакуль патушыць бунты не ўдаецца.