1 лістапада невядомы дзіцёнак, якому было ад 10 да 13 гадоў, выйшаў на вуліцу Кіркуку, дачакаўся, калі міма яго праедзе аўтамабіль кіраўніка гарадзкое паліцыі й падарваў сябе. Паліцыянт і ягоны кіроўца былі параненыя, хлапчук загінуў. Ніхто ня ўзяў адказнасьці за гэты тэракт – адзін зь першых, выкананых дзіцёнкам.
Гэтая трагедыя ўскалыхнула сьвет. Сьвятары й дасьледчыкі ісламу рэзка заявілі, што людзі, якія пасылаюць дзяцей на самагубства, ня маюць дачыненьня да ісламу – наадварот, яны ягоныя ворагі, бо бэсьцяць веру ў вачох сьвету.
Хадайвэрдзі Эгамбэрдзі, кіраўнік Ісламскага Цэнтру “Фатва” ў Таджыкістане, гаворыць:
(Эгамбэрдзі: ) "Гэта ня ісламскія дзеяньні, іслам не дазваляе чалавеку забіваць сябе. Гэта тэракты. Магчыма, нехта нешта паабяцаў дзіцяці ці ягоным бацькам за гэта, але іслам такога не прымае”.
Мухамад Садзік Мухамад Юcуф, вядомы ўзбэцкі тэоляг, кажа:
(Юсуф: ) "Рэлігійны закон не падтрымлівае ўцягваньне дзяцей, бо дзеці – нясьпелыя асобы, іхнае разьвіцьцё не закончанае. Гэта немагчыма прыняць ні з рэлігійнага, ні зь людзкага пункту гледжаньня”.
Кіргізскі муфтый Муратаалі Хаджы Джуманаў:
(Джуманаў: ) "Наш прарок пра такіх людзей кажа: “яны не ад мяне, яны не з маёй грамады”. Ёсьць закон у ісламе: хто нядобры да дзяцей і непаважлівы да старэйшых, той чалавек не з мусульманскай супольнасьці”.
Кіраўнік мэджлісу крымскіх татараў Мустафа Джамілеў ды імам аднае з кабульскіх мячэцяў Фарыд Магамад Амар заявілі, што выкарыстаньне дзяцей у мэтах зла – гэта “агіднае злачынства” з пункту гледжаньня ісламу.
На Блізкім Усходзе ў апошнія гады было некалькі выпадкаў, калі ваяўнікі рабілі зь дзяцей жывыя бомбы. У студзені нехта наладаваў выбухоўкай ірацкае дзіця, відавочна хворае на сындром Даўна, яно ўзарвала выбарчы ўчастак разам зь людзьмі і сабою.
Дзіцячы фонд ААН (UNISEF) нагадвае, што міжнароднае заканадаўства катэгарычна забараняе выкарыстаньне непаўналетніх у ваенных канфліктах. Аднак ваеўнікі не зважаюць на законы.