Рэфэрэнт у пытаньнях будаўніцтва комплексу Генадзь Шукан паведаміў Радыё Свабода, што Міністэрства культуры спачатку было супраць зносу будынку, які прызнаны культурна-гістарычным помнікам, і будаўніцтва новых аб’ектаў у цэнтры сталіцы на тэрыторыі, дзе захаваўся архітэктурны ансамбль дасавецкага Менску.
Але потым зьявілася экспэртнае заключэньне аб тым, што будынак немагчыма адрэстаўраваць, і чыноўнікі далі дазвол зруйнаваць апошні гістарычны помнік на схіле паміж верхнім і ніжнім рынкамі ў Менску дасавецкага часу.
Паводле куратара будоўлі Генадзя Шукана, на схіле пабудуюць навучальныя карпусы, рэктарат, бібліятэку і інтэрнаты для студэнтаў праваслаўнай акадэміі. Будаўніцтва ўжо пачалося з падрыхтоўкі пляцоўкі. Новы аб’ект плянуецца здаць да 2007 году.
***
Сёньня а 16-й гадзіне ля будынка № 27 на вуліцы Гандлёвай, які значыцца ў рэестры як культурна-гістарычны помнік, сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Яны патрабуюць спыніць разбурэньне будынка, на месцы якога царква будзе будаваць праваслаўную акадэмію. Там пабывала наша карэспандэнтка. Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
***
Фотарэпартаж