Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЛіМ”, 1995 год. Фірма “Дайнова” з нагоды Дзядоў: "Дзяды адкрылі нам, чым мусім жыць. За гэта ім — паважаньне й чэсьць”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў за 3 лістапада

“Чырвонаармейская праўда”, 1935 год:

“11 лепшых работніц Віцебскай фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” 30 кастрычніка вышлі ў паход па маршруту Віцебск—Менск. Гэту адлегласць у 300 кілометраў дзяўчаты збіраюцца прайсці за 6 дзён, яны прыдуць у сталіцу БССР, якраз напярэдадні святкавання Окцябрскай гадавіны. Увесь шлях будзе пройдзен у процігазах, за выключэннем абедзеннага перапынка і начлега. Гэта першы ў Беларусі паход у процігазах… Самай малодшай удзельніцы перахода, тав.Бярэзневай — 17 год… У Менску пролетарыі сталіцы акажуць брацкую сустрэчу доблесным дзяўчатам нашай краіны”.

“Звязда”, 1945 год:

“У Камітэце па справах фізкультуры і спорта пры СНК БССР два дні назад адбылося грамадскае абмеркаванне праекта новага стадыёна “Дынама” для горада Мінска. У абмеркаванні прыняў удзел фізкультурны актыў, работнікі камітэта і таварыства “Дынама”, а таксама футбалісты-дынамаўцы. Праект новага парка-стадыёна, які будзе будавацца на месцы зруйнаванага стадыёна “Дынама”, распрацован тэхнічным бюро Акадэміі архітэктуры СССР. Аўтары праекта — сапраўдны член Акадэміі архітэктуры вядомы савецкі архітэктар Н.Колі і архітэктары Н.Фалькензон і Н.Шмідт… Стадыён будзе мець дзве трыбуны — заходнюю і ўсходнюю, на якіх можна будзе размясціць да 14.000 гледачоў”.

“ЛіМ”, 1995 год. Фірма “Дайнова” з нагоды Дзядоў:

“Калі адцьвітае восень, на Беларусь прыходзіць дзень, названы Дзядамі. Дзень роздуму, падзякі Адпачатнаму. Заўсёды, ва ўсе вякі былі людзі, адметныя на гэтым сьвеце. Яны зьбіралі скарб у жытніцу сваёй душы, верачы, што невідочнае ёсьць вечнае. Любілі Бога, бацькоў. Любілі зямлю, што ўзгадавала іх, жывіла сокамі, паіла іх з сваёй красы. Любілі Бацькаўшчыну. Аддалі ёй сябе, свой чын, свой талент. Дзяды адкрылі нам, чым мусім жыць. За гэта ім — паважаньне й чэсьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG