Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Дзяржава павінна атрымаць поўны гістарычны назоў”


Падрыхтаваў Вячаслаў Кулік Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўным друку

Зянон Пазьняк - аўтар сёньняшняй “Народнай волі”. Ён піша: “назва Беларускай дзяржавы мусiла б быць удакладненая на карысьць нацыi”. Паводле спадара Пазьняка, пры вяртаньні Канстытуцыі 1994 году дзяржава павінна атрымаць поўны гістарычны назоў: Вялікае Княства Літоўскае Беларусь (кароткі назоў - Беларусь). Аргумэнты – у артыкуле Зянона Пазьняка “Духоўны скарб”

Генэрал Валеры Фралоў заяўляе ў “Народнай волі”, што удалося сабраць амаль пяць тысяч подпісаў у падтрымку правядзеньня рэфэрэндуму па актуальных пытаньнях жыцьця. Зараз, паводле заканадаўства, сапраўднасьць подпісаў грамадзянаў павінны засьведчыць натарыяльныя канторы. Але, як кажа аўтар, юрысты адмаўляюцца ад выкананьня гэтага абавязку. Пра прэтэнзіі Валеры Фралова да міністра юстыцыі Віктара Галаванава піша сам генэрал-маёр

Як супрацоўнікі Гарадзенскай раённай управы ўнутраных спраў чытаюць “Народную волю”, паведамляецца ў артыкуле “Прагнуліся”. Яшчэ 31 кастрычніка міліцыянты канфіскавалі ў Горадні 3400 экзэмпляраў газэты ў прадстаўнікоў Аб''яднанай грамадзянскай партыі. Ва ўправе запатрабавалі дакумэнты і атрымалі іх.

Пагроза банкруцтва навісла над прадпрыемствамі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, у прыватнасьці, пінскага “ЭллКіз”. Пра прычыны канфліктнай сытуацыі паведамляе чарговы нумар газэты “Мясцовы час”. Гаворыць рэдактар выданьня Віктар Ярашук.

(Ярашук: ) “Савет Міністраў выказаў прапановы, каб зь такіх прадпрыемстваў зьняць падатковыя ільготы. Калі гэта будзе зроблена, то, паводле дырэктара прадпрыемства, яны стануць банкрутамі. 165 сьляпых людзей могуць апынуцца бяз працы. У іх ўся зборка прадукцыі адбываецца ўручную, яны ня змогуць канкурыраваць зь прадпрыемствамі, дзе працуюць здаровыя людзі”.

Хто абрабаваў дзяржаўную абласную газэту “Заря”? Да гэтага здарэньня зьвяртаецца сёньня “Брэсцкі кур''ер”. Падрабязнасьці – ад журналіста выданьня Зьміцера Паталяты.

(Паталят: ) “Невядомыя людзі праніклі ў бухгальтэрыю рэдакцыі, вынесьлі кампанэнты трох кампутараў. Зараз гэтай гісторыяй займаюцца праваахоўныя органы. Для іх гэты інцыдэнт ня першы ў іх практыцы, але хачу заўважыць, што ў прынцыпе ў дзяржаўных газэтах такіх праблемаў ня было”

Паведаміў журналіст “Брэсцкага кур''ера” Зьміцер Паталят. Заўтра ў нашым аглядзе рэгіянальная прэса ў Барысаве, Бабруйску, Сьветлагорску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG