Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Горадні наклад “Народнай Волі” вярнулі


Сяргей Астраўцоў, Горадня. Сёньня раніцай міліцыянты вярнулі затрыманыя 1 лістапада 3400 асобнікаў газэты “Народная Воля”, якую везьлі ў Горадню кіраўнікі гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Старшыня гарадзкой суполкі АГП Юры Істомін прадставіў у Гарадзенскі райаддзел міліцыі дамову паміж рэдакцыяй і партыяй наконт бясплатнага распаўсюду газэты на тэрыторыі краіны, пасьля чаго яму аддалі газэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG