У гэтым пасланьні ўтрымліваецца пратэст супраць эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блякады ў дачыненьні да Кубы. Газэта Granma паведамляе, што разам зь Беларусьсю свае лісты ў падтрымку “вострава свабоды” таксама накіравалі Лібія, Намібія, Іран, Паўночная Карэя, Сірыя, Буркіна Фасо, Зімбабве ды іншыя краіны. Галасаваньне па кубінскім пытаньні ў ААН павінна адбыцца на будучым тыдні, 8 лістапада.
Як вынікае зь беларускага пасланьня, якое шырока цытуецца ў кубінскім друку, “адмена санкцыяў магла б стаць перадумовай для будучай нармалізацыі міжнародных дачыненьняў паміж ЗША і Кубай”, бо “усе аднабаковыя спробы зьмяніць унутраную палітыку іншых дзяржаваў праз ваенныя, палітычныя, эканамічныя і іншыя прымусовыя захады недапушчальныя” У беларускім пасланьні да Генэральнага сакратара ААН падкрэсьліваецца, што захады амэрыканскага ўраду на ўмацаваньне блякады супраць Кубы з’яўляюцца небясьпечным крокам як для рэгіёну,так і для ўсяго сьвету ў цэлым”, піша кубінская Granma.
Напярэдадні ў Менску ў часе сустрэчы прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з новым кубінскім амбасадарам Амарам Сэнонам Кінтэрам, беларускі кіраўнік заявіў пра свае самыя цёплыя сымпатыі што да кубінскага народу, кіраўніцтва краіны і асабіста да Фідэля Кастра і жаданьне падтрымліваць вонкавую палітыку Кубы.