Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей правялі ў апошні шлях Розу Паркс


ДЭТРОЙТ. Тысячы людзей прысутнічалі сёньня на паніхідзе ў гонар Розы Паркс, якая памерла 24 кастрычніка ў 92 гады. Спн. Паркс была першай жанчынай, якая не саступіла месца ў аўтобусе беламу мужчыне ў паўднёвым штаце Алабама паўстагодзьдзя назад. Яе ўчынак быў сыгналам да пачатку руху за грамадзянскія правы. Былы прэзыдэнт Біл Клінтан, ягоная жонка, сэнатарка Хіляры Клінтан прысутнічалі на жалобнай цырымоніі й аддалі апошнюю пашану нябожчыцы.

Паркс стала першай жанчынай, пахаванай на Капітоліі. Прэзыдэнт Буш і ягоная жонка Лора ўсклалі вянок на магілу Паркс.
XS
SM
MD
LG