Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэ Вільпэн мабілізаваў урад супраць бунтаў


ПАРЫЖ. Прэм’ер Францыі Дамінік дэ Вільпэн адклаў заплянаваны на сёньня візыт у Канаду ў сувязі з бунтам, які шостую ноч чыняць маладыя людзі, збольшага этнічныя арабы й афрыкацы, у бедным прадмесьці Парыжа. Маладзёны паляць аўтамабілі й будынкі, нападаюць на людзей. Бунт распачаўся пасьля таго, як былі забітыя двое маладых афрыканцаў, як падазраюць бунтаўнікі, у інцыдэнце з паліцыяй. Сёньня прэм’ер Францыі Дэ Вільпэн заявіў: “Амаль 180 аўтамабіляў спалілі ў тым раёне за некалькі дзён. Нападалі на ўладальнікаў крамаў. Дзеці баяцца выходзіць на вуліцу, маці баяцца ісьці на працу. Гэта недапушчальна. Нішто не апраўдвае гэты гвалт, гэтую дэградацыю, гэтых нападаў на грамадзкую й прыватную ўласнасьць. Урад цалкам мабілізаваны для таго, каб як найхутчэй аднавіць грамадзкі парадак. Падпалы й бунт будуць пакараныя паводле закону, як гэта і павінна быць”.
XS
SM
MD
LG