Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзяды палачане ўшанавалі памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў


Вінцэсь Мудроў, Полацак Увечары некалькі дзясяткаў палачанаў прыйшлі на Бельчыцкія могілкі, да Крыжа пакуты, каб ушанаваць памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў.

Крыж пакуты быў усталяваны ў 1991 годзе. Тут, у Бельчыцкім лесе, як сьведчаць відавочцы, энкавэдысты чынілі крывавыя экзэкуцыі. Штогоду на Дзяды, у памяць ахвяраў бальшавіцкага і фашыстоўскага рэжымаў ля Крыжа пакуты адбываюцца памінальныя мерапрыемствы.

Адвячоркам некалькі дзясяткаў палачанаў запалілі тут сьвечкі і адбылася задушная адправа, якую ладзіў настаяцель Полацкай грэка-каталіцкай парафіі айцец Лявонці. Гэтае мерапрыемства, як і мінулымі гадамі, арганізавала мясцовая грэка-каталіцкая грамада, сярод прысутных былі таксама вернікі іншых цэркваў. Гаворыць айцец Лявонці:

(а. Лявонці: ) “Традыцыйна полацкая грэка-каталіцкая грамада ладзіць малітву ў Бельчыцах, на месцы, дзе ў 1930-х гадах савецкая ўлада расстрэльвала людзей. У гэтай малітве апрача грэка-каталікоў ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі іншых канфэсіяў — праваслаўныя, рыма-каталікі, мясцовая грамадзкасьць. І супольная наша малітва ёсьць знакам памяці пра людзей, што тут загінулі, знакам нашай любові да іх”.

Пасьля супольнай малітвы да Крыжа пакуты былі ўскладзеныя кветкі і быў прасьпяваны гімн “Магутны Божа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG