Некалькі дзясяткаў магілёўцаў сталі на прыпынку насупраць будынку гарвыканкаму, разгарнулі газэты “Народная Воля” і сталі іх чытаць. Характэрна, што мінакі прасілі даць газэты, але так, каб гэтага ня бачылі міліцыянты.
Міліцыянты тапталіся побач, але заўваг не рабілі. Маладзёны назвалі сваю акцыю "флэшмобам". Як адзначыў каардынатар маладзёвай кааліцыі Валадар Цурпанаў: “Спадзяюся, што гэтая акцыя прынясе плён, і газэта будзе праз шапікі і па падпісцы вольна даходзіць да чытача”.