Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садэк Махсулі новым міністрам нафтавай прамысловасьці Ірану


ТЭГЭРАН: Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад прызначыў Садэка Махсулі новым міністрам нафтавай прамысловасьці. Гэтая пасада лічыцца адной з найбольш прэстыжных у іранскім кабінэце. Першапачаткова парлямэнцкая камісія ў справах энэргэтыкі разглядала кандыдатуру Альяшгара Зарэбі, аднак прэзыдэнт неспадзявана прапанаваў іншую кандыдатуру. Махсулі, генэрал і сябра Рэвалюцыйнай Гвардыі ня мае ніякага дасьведчаньня з нафтавай прамысловасьцю. Прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэджад лічыць здабычу нафты ключавой для сваёй праграмы рэформаў. Ён абяцаў, што прыбыткі з продажу нафты будуць разьмяркўвацца сярод шэраговых грамадзянаў рэспублікі.
XS
SM
MD
LG