Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“…тое, што заместа беларускай гісторыі ў іх гісторыя расейская — гэта не прыпадковасьць, а праграма..."


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса мінулых гадоў за 2 лістапада

“Палеская праўда”, 1935 год. Пастанова прэзыдыюму Гомельскага гарсавету:

“У мэтах лепшага абслугоўвання спажыўца ў прадсвяточныя і святочныя дні, прэзыдыум Гомельскага горсовета пастанаўляе: 1. Усе прадуктовыя (за выключэннем спецыялізаваных хлебных) і промтаварныя магазіны з 1 лістапада падаўжаюць час гандлю на 2 гадзіны, а 5 і 6 лістапада — гандлююць да 12 гадзін ночы… 4. Новыя магазіны: “Бакалея”, кандытарзбыт на Совецкай вуліцы, Белплодагародніны — на вуліцы Комунараў і малочна-каўбасны-гастранамічны магазін Белхарчгандля — па Совецкай вул., супроць Палесдруку, 5 і 6 лістапада гандлююцца да 2-х гадзін ночы… 8. Усе кафэ, рэстараны, агульнадаступныя сталоўкі і закусачныя 7 лістапада функцыянуюць з 7 гадзін раніцы да 2-х гадзін ночы”.

“Бацькаўшчына”, 1965 год. Янка Запруднік пра новыя беларускія чытанкі “Роднае слова”:

“…тое, што заместа беларускай гісторыі ў іх гісторыя расейская — гэта не прыпадковасьць, а праграма. Гэта й ёсьць тое “нацыянальнае па форме і сацыялістычнае па зьместу”, якое пануе цяпер у шмат якіх дзялянках жыцьця савецкае Беларусі. Гэта плянавае выкарчоўваньне із сьведамасьці беларускага маладога пакаленьня фактаў, якія-б маглі ім гаварыць, што й іхняя бацькаўшчына мела калісьці сваіх гэрояў, сваю славу, сваіх князёў і навукоўцаў”.

“Народная Воля”, 1995 год. Былы міністар Юры Захаранка:

“Устаноўка сёньня адносна сілавых структураў адназначная: нікога не цікавіць барацьба са злачыннасьцю, пытаньні, зьвязаныя з абаронай народу. Задача такая: мець на чале сілавых структураў бяздумных людзей, якія будуць выконваць любы загад і не цікавіцца наступствамі. Ну а мэта ўсяго гэтага — абсалютная асабістая ўлада… Аляксандра Лукашэнку цяпер атачылі людзі, якія кампрамэтуюць яго. Яны стварылі для прэзыдэнта пэўнага кшталту тунэль, дзе немагчыма зьвярнуць ні налева, ні направа. А яму здаецца, што ён дзейнічае самастойна, калі ляціць наперад адзіным пакінутым яму шляхам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG