Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы адзначаюць Дзяды ў Эўропе (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дзяды адзначалі таксама беларусы Францыі, Бельгіі і Галяндыі, якія наведалі і добраўпарадкавалі магілу выбітнага беларускага кампазітара Міколы Равенскага ў Лювэне, а таксама ўзялі ўдзел ва ўрачыстай імшы ў беларускай царкве ў Антвэрпэне.

Беларусы, пераважна з Францыі і Бэльгіі зьехаліся ў Лювэн, каб распачаць новую традыцыю – адзначаць Дзяды на магіле Міколы Равенскага. Магілу кампазытара шмат гадоў ніхто рэгулярна не даглядаў, але цяпер, як кажа старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў, сытуацыя зьменіцца.

(Піменаў: ) “Мы шмат гадоў не маглі вызначыцца, дзе нам адзначаць Дзяды. І калі пры дапамозе сябра Рады БНР спадара Жучкі знайшлі магілу Міколы Равенскага, дык вырашылі, што будзем рабіць гэта менавіта там. Мы добраўпарадкавалі магілу. Мікола Равенскі для нас гэта ня толькі кампазытар, але і сымбаль сувязі пакаленьняў, сувязі с тымі, хто ваяваў за нашую свабоду з Каліноўскім, Касьцюшкам”.



Пасьля таго, як на магіле Міколы Равенскага была адпраўлена паніхіда за спачын ягонае душы, у беларускай царкве ў Антвэрпэне адбылася літургія ў інтэнцыі ўсіх продкаў. Адметна, што сёлета ў сьвяткаваньні Дзядоў у Бэльгіі ўзялі ўдзел шмат маладых беларусаў. Працягвае Зьміцер Піменаў.

(Піменаў: ) “Дзякуй Богу, дзякуючы працы нашага сьвятара айца Яна, у нас стварылася вельмі добрая арагнізацыя палітычных уцекачоў – мы сапраўды аб’яднаныя нацыянальнай ідэяй і нікому з гэтых маладых людзей ня трэба тлумачыць, хто такі Мікола Равенскі – гімн “Магутны божа”, музыку да якога йн напісаў, мы сьвпяваем кожную нядзелю ў нашай грэка-каталіцкай царкве”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG