Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Непатрэбныя стотысячныя арміі гультаёў і чыноўнікаў!"


RFE/RL Водгукі слухачоў за апошнія суткі. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце патэлефанаваць на менскі нумар 2903952 і пакінуць свае меркаваньні на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Хачу выказацца наконт заявы Лукашэнкі пра тое, што: “Мяне некаторыя цягнуць, каб усё праесьці. А мы павінны будаваць калёны, сыліконавыя даліны, яшчэ нешта”. Можа і трэба паціху гэта рабіць, але ж ён лічыць, што гэта ёсьць цывілізацыя, рух нашай Беларусі наперад.

А сацыяльна-эканамічныя праблемы? Галоўная задача дзяржавы – забясьпечыць вартае жыцьцё сваіх грамадзян. А ён кажа: “Праесьці трэба ўсё”. Дзе ж тут сумяшчаецца палітыка яго? Якая гэта палітыка? Не праесьці трэба, а перш за ўсё трэба накарміць людзей! Непатрэбныя гэтыя стотысячныя арміі гультаёў і чыноўнікаў, непатрэбная ўжо палова вузаў, якія выпускаюць спэцыялістаў, якія нікому непатрэбныя, якіх ня ведаюць, куды падзець.

Ёсьць дзе грошы ўзяць! Але ж не разумее гэты чалавек. Трэба ж сацыяльна-эканамічныя праблемы вырашаць! Трэба накарміць людзей!”

(Спадарыня: ) “Прывітаньне, шаноўная Свабода! Я хачу падзякаваць літоўскай ўладзе, што яны адкрылі зь Беларусьсю ўсе пасты і людзі маглі наведаць могілкі сваіх сваякоў. І я прайшла ў нядзелю 30-га са сьлязьмі, а сьлёзы ў мяне былі ад радасьці, што яны такую добрую справу зрабілі. Мы наведалі могілкі сваіх бацькоў, прынесьлі кветкі, запалілі сьвечкі, памаліліся і паехалі дахаты. Беларускія і літоўскія мытнікі нас прапусьцілі, і мы пайшлі добрай дарогай.

Яшчэ раз дзякую літоўскай уладзе!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG