Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Будавацца, дык побач з Пуціным..."


Вячаслаў Кулік, Менск Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўным друку

Сёньня “Народная воля” у рубрыцы “Скандал” камэнтуе дачыненьні беларускіх кампаніяў і палітычных партыяў да іракскай нафты. Гэтая тэма для “Народнай волі” – выбуховая.

Ці будуюць у Сочы рэзыдэнцыю для Лукашэнкі? Пытаньне, на якое “Народная воля” шукае адказ у матэрыяле “Будавацца, дык побач з Пуціным…”

У пятніцу ў Менску загінуў кіраўнік аднаго зь закрытых беларускіх спэцпадразьдзяленьняў палкоўнік Уладзімір Ткачэнка. Ці была гэтая сьмерць выпадковая? – задаюць пытаньне журналісты і абмяркоўваюць вэрсіі.

На Нямізе бяз даху застаўся трохпавярховы будынак ХІХ стагодзьдзя. Побач зьвіўся кран. Ён будзе ламаць сьцены. У сёньняшнім нумары “Камсамолкі” чытайце падрабязнасьці пра знос будынку, які ў 1980 годзе абараняў жывы ланцуг заступнікаў гістарычнага цэнтру Менску.

Яшчэ адна навіна ад “Камсамолкі” пра пастанову, якую разглядае Міністэрства юстыцыі. Бухгальтараў і касіраў вырашылі суаднесьці да асабліва небясьпечных прафэсіяў, якія патрабуюць абсалютнай цьвярозасьці. Так што, мажліва, паведамляе выданьне, тых, хто лічыць грошы, прымусяць перад працай наведваць кабінэт нарколяга.

У артыкуле “Нескладуха” газэта “Бабруйскі кур''ер” піша пра дрэнную працу перапрацоўчых прадпрыемстваў паводле вынікаў дзевяці месяцаў . Паведамляе журналіст Віктар Качан.

(Качан: ) “Аб''ём вытворчасьці спажывецкіх тавараў склаў за гэты час 94,4 працэнта пры заданьні 106, 4. Ня выканалі гэтага заданьня піваварная кампанія “Сябар”, камбінат хлебапрадуктаў, мясакамбінат, кансэрвавы завод, аб”яднаньне “Бабруйскмэбля”.

Напасьледак – газэтная крымінальная інфармацыя са Слоніму. Учора тут судзілі адміністратара мясцовага рынку Красачкіна, які браў хабар зь прадпрымальнікаў каўбасамі, аўтамабільнымі фільтрамі і іншымі рэчамі. Перадае супрацоўнік “Газэты Слонімская” Мікалай Канановіч.

(Канановіч: ) “Судовы вэрдыкт: шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі узмоцненага рэжыму зь канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць кіруючыя і разьмеркавальныя пасады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG