ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд патлумачыў, што рашэньне не дазволіць экспэртам ААН сам-насам пагаварыць са зьняволенымі на Гўантанама, якіх падазраюць у тэрарызьме, належыць не Пэнтагону, а ўсяму амэрыканскаму ўраду. Адзін з экспэртаў ААН, Манфрэд Новак, заявіў, што яны не атрымалі дазволу на канфідэнцыйныя інтэрвію зь вязьнямі, і таму ад наведваньня адмаўляюцца наогул
Раней сёньня адвакат Джошўа Салянгела-Браян паведаміў, што адзін са зьняволеных, бахрэйнец Магамэт ад-Дасары, у кастрычніку спрабаваў зрабіць сабе сьмерць пасьля амаль двухгадовага адзіночнага зьняволеньня.
Цяпер на ваеннай базе Гўантанама каля 500 зьняволеных.