Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кажаны-крывасмокі забілі 23 чалавекі


САН-ПАЎЛА. Улады Бразыліі паведамілі, што тысячы кажаноў-крывасмокаў на поўначы Бразыліі пакусалі больш за тысячу чалавек, 23 зь якіх памерлі ад шаленства. Напады кажаноў-крывасмокаў адбыліся за апошнія тыдні ўночы ў дамах. Кажаны-вампіры жывуць па ўсёй Лацінскай Амэрыцы й харчуюцца крывёю цеплакроўных жывёлаў. Многія зь іх пераносяць вірус шаленства, які паражае цэнтральную нэрвовую сыстэму цеплакроўных істотаў, у тым ліку чалавека. Без своечасовых прышчэпак надыходзіць сьмерць.
XS
SM
MD
LG