Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачыненьні паміж Сэулам і Менскам могуць сапсавацца?


Алена Струвэ, Менск Падвоеныя стандарты Сэула ў галіне правоў чалавека могуць нанесьці шкоду дачыненьням зь Менскам, паведамляе сёньня паўдзённакарэйскае англамоўнае Інтэрнэт-выданьне donga.com.

Паводле сэульскіх аналітыкаў, “Беларусь адчувае сябе пакрыўджанай, аднак устрымліваецца ад дэманстрацыі сваіх пачуцьцяў, паколькі рыхтуецца да візыту паўдзённакарэйскага лідэра ў Менск і спадзяецца на далейшае разьвіцьцё двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва”.

Тым часам, піша donga.com, другая “пакрыўджаная” Сэулам краіна –Узбэкістан гатовая выказваць свой пратэст карэйскаму кіраўніцтву. Размова ідзе пра тое, што сябра ААН – Паўдзённая Карэя – сыстэматычна ўстрымліваецца ад галасаваньня па ААН-скіх рэзалюцыях што да парушэньня правоў чалавека ў Паўночнай Карэі. Пры гэтым Сэул заўсёды крытыкуе сытуацыю з правамі чалавека ў постсавецкіх краінах – Беларусі, Туркмэністане, Узбэкістане ды іншых.

У прыватнасьці, Сэул заўсёды выступае супраць рэпрэсіяў, якія праводзіць Менск у дачыненьні да беларускай апазыцыі, незалежных СМІ, апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.

Інтэрнэт-выданьне donga.com прыводзіць словы ананімнага беларускага журналіста, які працуе ў Маскве: “Адрозна ад Беларусі Паўночная Карэя нават ня мае апазыцыі і крытычнай прэсы. Сэул мусіць дэманстраваць аднолькавыя стандарты што да сытуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах”.

Як піша паўдзённакарэйскае Інтэрнэт-выданьне, падвоеныя стандарты Сэула могуць сапсаваць добрыя дынамічныя стасункі як з Ташкентам, так і зь Менскам.

Што да беларуска-карэйскіх дачыненьняў, то летась гандаль паміж краінамі вырас на 80,7%. Пры гэтым экспарт беларускай прадукцыі склаў каля 10 мільёнаў даляраў, імпарт – каля $50,5 млн. Пасьля сёлетніх перамоваў паміж Прадстаўнікамі нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальнай асамблеі Карэі ў Менску, быў узяты курс на разьвіцьцё міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва, а таксама на пашырэньне кантактаў у галіне культуры і адукацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG