(Еханураў: ) "Мы, натуральна, вельмі хочам, каб выбары былі дэмакратычнымі. Мы хочам, каб Беларусь была нашым спакойным суседам".
Еханураў адзначыў, што два тыдні таму ён наведаў Беларусь, спаткаўся з прэзыдэнтам Беларусі і пераканаўся, што Аляксандар Лукашэнка – добры прапагандыст.
(Еханураў: ) "Я нават зразумеў, чаму ў 1930-я гады нямецкія жанчыны крычалі "хачу дзіця ад фюрэра!"
Украінскі прэм''ер таксама заявіў, што асабіста знаёмы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, у прыватнасьці са Станіславам Шушкевічам. Украінскі прэм''ер падкрэсьліў, што менавіта Ўкраіна можа быць той краінай, якая будзе весьці прагматычны дыялёг зь Беларусяй, у тым ліку ў пытаньні дэмакратызацыі грамадзтва.