Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грэцыі сарваў свой візыт у Альбанію


САРАНДА: АЛЬБАНІЯ: Прэзыдэнт Грэцыі Кароляс Папоўльяс сарваў свой кароткі візыт у Альбанію. Ён меў намер сустрэцца ў горадзе Саранда з прэзыдэнтам Альбаніі Альфрэдам Мойсю, аднак адмяніў сустрэчу пасьля таго, як каля месца плянаваных перамоваў сабраліся дэманстранты. Пратэст арганізавалі прадстаўнікі альбанскай грамады, якая пасьля Другой Усясьветнай Вайны была высланая з тэрыторыі Грэцыі. Яны патрабуюць ад грэцкіх ўладаў кампенсацыі на пакінутую ў Грэцыі маёмасьць. Грэцкае Міністэрства замежных справаў назвала дэманстрантаў экстрэмістамі і мае намер накіраваць альбанскім уладам афіцыйны пратэст. Аднак прадстаўніца альбанскага прэзыдэнта заявіла, што дэманстрацыя была мірнай, а скасаваньне візыту грэцкага прэзыдэнта неабгрунтаванае і прыкрае.
XS
SM
MD
LG