На 17-ці станцыях сталічнага мэтро з 20-ці ўжо ўсталяваныя 34 плязмавыя экраны фірмы “Samsung”, на кожнай станцыі па два. Ня будзе тэлевізараў на трох станцыях – Парку Чалюскінцаў, Першамайскай і Маладзёжнай – іх прызналі “непэрспэктыўнымі”, няшмат народу празь іх праходзіць. Ініцыятар праекту – Таварыства з абмежаванай адказнасьцю “БелРасРэкляма”.
(Супрацоўніца “БелРасРэклямы”: ) “Навіны там будуць прыкладна 45 хвілін у дзень па буднях з панядзелка па пятніцу. Астатні час – рэкляма, усё, што прадаецца і купляецца”.
(Карэспандэнтка: ) “Але гэта навіны толькі Беларускага тэлебачаньня і СТВ?”
(Супрацоўніца: ) “Так. Яшчэ рэклямныя блёкі і перадачы будзем купляць, кшталту “Сад і гарод”, караценькія, невялічкія”.
(Карэспандэнтка: ) “І ў якую суму абышоўся гэты праект?”
(Супрацоўніца: ) “Прыкладна 1 мільярд беларускіх рублёў”.
Адзін мільярд беларускіх рублёў – гэта амаль 450 тысяч даляраў. Натуральна, “БелРасРэкляма” спадзяецца на рэкляме хутка пакрыць свае выдаткі і добра зарабляць. Але праект чамусьці называецца не камэрцыйным, а інфармацыйна-пазнавальным і забаўляльным.
А што думае народ, якога ў мэтро будуць, так бы мовіць, адукоўваць? Што ён хоча бачыць ў кароткія пару хвілін чаканьня электычкі?
(Карэспандэнтка: ) Тут будуць трансляваць навіны Беларускага тэлебачаньня. Як вы да гэтага ставіцеся?
(Спадар: ) “Цудоўна!”
(Карэспандэнтка: ) “А што б вы яшчэ жадалі бачыць?”
(Галасы: ) “Мульцікі”. “Я б жадаў бачыць добрыя цікавыя праграмы”. “Музыку, каб ня сумна было чакаць электрычку”
(Спадарыня: ) “Навіны? Я лічу, што гэта ня мае сэнсу, часу ў людзей ня так шмат”.
(Дзяўчына: ) “Мульцікі”.
(Карэспандэнтка: ) “А як вы ставіцеся, што тут будуць паказваць навіны БТ?”
(Спадарыня: ) “А сэнс які? Іх жа трэба сядзець і глядзець. А 2 хвіліны ў чаканьні электрычкі?”
(Юначка: ) “У мэтро? Толькі музыку. Рок-канцэрты. Кліпы”.
(Карэспандэнтка: ) “А больш сур’ёзнае, навіны?”
(Дзяўчына: ) “Не, гэта ўжо занадта”. ‘’
А вось меркаваньне чалавека, які шмат гадоў працаваў на тэлебачаньні, намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуарда Мельнікава.
(Мельнікаў: ) “Інфармацыйная прастора, інфармацыйнае асяродзьдзе – але што казаць, калі інфармацыйнае асяродзьдзе ўсё адно аднабокае? Што тут, у эфіры, што там, у мэтро будзе такое ж аднабокае. Гэта “PR”, піяр на карысьць адной і той жа асобы. Проста ўжо больш нахабна лезуць да чалавека – нават у мэтро, хутка ўжо ў аўтобус залезуць, і ў ложак, і хто яго ведае, куды”.