Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: да 20 ахвяраў выбуху ў Басры


БАГДАД. Ня менш за 20 чалавек загінулі, а каля 40 былі параненыя ўвечары пры выбуху замінаванага аўтамабіля ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Басра на поўдні Іраку.

Раней сёньня амэрыканскае камандаваньне паінфармавала пра абстрэл авіяцыяй ЗША сховішчаў тэрарыстаў недалёка ад ірацка-сырыйскай мяжы. Аднак, як цьвердзяць ірацкія мэдыкі, у выніку гэтых налётаў у горадзе Кайм загінулі ня менш за 26 цывільных жыхароў, у тым ліку жанчыны й дзеці.

Амэрыканскае камандаваньне паведаміла сёньня аб гібелі сямёх вайскоўцаў ЗША ў выніку трох выбухаў за апошнія два дні. Выбухі здарыліся ў ваколіцах гарадоў Аль-Амірыя, Сад-аль-Юсуфія й Баляд.
XS
SM
MD
LG