ВАРШАВА. Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, які ў хуткім часе пакіне сваю пасаду ў сувязі з заканчэньнем прэзыдэнцкага тэрміну, прывёў сёньня да прысягі ўрад меншасьці прэм’ера Казімежа Марцінкевіча. Цяпер на працягу 14 дзён Марцінкевіч павінен атрымаць вотум даверу ў парлямэнце.
Урад меншасьці быў сфармаваны пасьля правалу перамоваў кансэрватыўнай партыі “Закон і справядлівасьць” і яе патэнцыйнага партнэра па кааліцыі – цэнтрысцкай партыі “Грамадзянская плятформа”. Асноўныя супярэчнасьці паміж партыямі былі зьвязаныя з пытаньнямі эканамічнай палітыкі й падзелу пасад ва ўрадзе.