У суд Маскоўскага раёну прыйшлі паплечнікі затрыманых і прадстаўнікі амбасадаў. Аляксандра Бондарава, Эніру Браніцкую, Сьвятлану Конаву і Міколу Астрэйку ў судовыя залі вадзілі пад аховай, а ў часе кароткіх перапынкаў адводзілі ў міліцэйскі “варанок”.
29 кастрычніка каля сямідзесяці сяброў грамадзкага аб’яднаньня “Партнэрства” ў кінатэатры “Цэнтральны” праводзілі ўстаноўчую канфэрэнцыю. Праз паўгадзіны туды прыйшлі міліцыянты і ўсіх затрымалі. На чатырох удзельнікаў сходу склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэньні ў часе правядзеньня масавых мерапрыемтстваў. Лідэра “Партнэрства” Міколу Астрэйку міліцыянты абвінавацілі яшчэ і ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Ён адмаўляўся здымаць адбіткі пальцаў і фатаграфавацца для картатэкі. Астатнія амаль шэсьцьдзесят чалавек, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе, прайшлі праз гэтую працэдуру.
Эніру Браніцкую, нягледзячы на тое, што ў яе хранічная язва, суд арыштаваў на 15 сутак.
(Браніцкая: ) “Гэта была ўстаноўчая канфэрэнцыя нашай арганізацыі “Партнэрства”. Як я цяпер зразумела, адзінае, што мы незаконна зрабілі — гэта не ўзялі дазволу ўладаў. Але на ўстаноўчы сход дазвол Менгарвыканкаму не патрэбны. Я абураная судом. Хлусьня! Міліцыянты хлусілі”.
Сьвятлану Конаву суд пакараў штрафам на 30 базавых велічыняў (у эквіваленце 355 даляраў). Яна жыве ў Лагойску і мае маленькае дзіця. Паводле заканадаўства, жанчыну могуць арыштаваць толькі пасьля таго, як дзіцяці споўніцца 13 гадоў.
Сьвятлана, Эніра, Мікола і Аляксандар скончылі юрыдычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. Аляксандар Бондараў упершыню трапіў у суд у якасьці абвінавачанага паводле палітычнага артыкулу. Ён быў вельмі ўражаны і хадой працэсу, і прысудам.
Яго сябры казалі, што гэта выклікала шок у выпускніка юрфаку. Яго адвялі ў “варанок”, і ён увесь час сядзеў там моўчкі.
Мікола Астрэйка паведаміў у судовай залі Маскоўкага суду:
(Астрэйка: ) “Гэта абсурд. З аднаго боку, Міністэрства юстыцыі патрабуе ад грамадзкіх арганізацыяў рэгістрацыі. З другога боку, АМОН перашкаджае гэтай рэгістрацыі. Гэта дэманструе тое, што ўлады зацікаўленыя ў зьнішчэньні трэцяга сэктару. Ні ў якім разе не дапамога, не ўпарадкаваньне, а толькі выключна зьнішчэньне ўсімі мэтадамі. Калі нам не ўдаецца зарэгістравацца, то мы будзем існаваць далей у якасьці незарэгістраванай арганізацыі і выкарыстоўваць тыя магчымасьці, якія ў нас ёсьць. Фактычна, улады заганяюць нас у падпольле. Гэта нічога добрага ўладам не прынясе”.
Тацяна Апанасенка, каардынатарка аб’яднаньня “Партнэрства” ў Берасьцейскай вобласьці, была затрыманая 29 кастрычніка. Яна прысутнічала на судовых паседжаньнях.
(Апанасенка: ) “Наагул, усе хлусяць. Амонаўцы кажуць, што калі яны ўвайшлі ў залю, то ля мікрафона стаяў Астрэйка. Але там была я, бо я мусіла зрабіць даклад аб тым, якім я хачу бачыць “Партнэрства”, чым яно павінна займацца. Я ў такім шоку, што нічога не магу гаварыць. Відаць, яны ўсе атрымалі загад”.
Суд улічыў, што двое сутак Мікола Астрэйка, Эніра Браніцкая і Аляксандар Бондараў правялі ў спэцпрыёмніку. Таму на волю яны выйдуць 13 лістапада раніцай.
***
Грамадзянская ініцыятыва “Партнэрства” ўтварылася напрыканцы 2002 году. Арганізацыя ставіла мэтай забесьпячэньне празрыстасьці выбараў у Беларусі. Сябры арганізацыі былі назіральнікамі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, а таксама на выбарах у муніцыпалітэт у Эстоніі.
Паводле заснавальнікаў арганізацыі, “Партнэрства” налічвае каля тысячы сяброў у розных гарадах краіны. 29 кастрычніка каля 70 прадстаўнікоў арганізацыі сабраліся, каб правесьці ўстаноўчую канфэрэнцыю, неабходную для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.