Польшча ўжо працяглы час дамагаецца, каб пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі было абмеркаванае на як мага больш высокім узроўні ў Эўразьвязе і гэта, урэшце, атрымалася: 7 лістапада адбудзецца сустрэча 25 міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу – гэтак званай Рады ў агульных справах, дзе якраз і заплянваная дыскусія аб перасьледзе апазыцыі і нацыянальных меншасьцяў у Беларусі.
Дагэтуль адзіны органам Эўразьвязу, які дэбатаваў у справе Беларусі быў Эўрапарлямэнт.
“Аднак цяпер з прычыны затрымак з паўстаньнем новага ўраду ў Брусэль можа паехаць стары міністар замежных справаў Адам Ротфэльд. Нашыя крыніцы ў Брусэлі не хаваюць, што размова пра Беларусь была б добрай нагодай для дэбюту менавіта новага кіраўніка МЗС Польшчы, які меў бы большае поле манэўру, чым Ротфэльд”, – піша “Gazeta Wyborcza”.
Штодзёньнік адзначае, што адыходзячы ўрад зрабіў шмат, каб Эўразьвяз даў цьвёрды, адназначны сыгнал Менску, што ня будзе пагаджацца з палітыкай Лукашэнкі што да апазыцыі і меншасьцяў. Сярод іншага гаворка ішла пра пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу на некалькі асобаў, якія адказваюць за перасьлед СПБ, у тым ліку і былога кіраўніка арганізацыі спадара Кручкоўскага, што ўжо зрабіла Польшча.
“Большасьць краінаў Эўразьвязу, аднак, ня хочуць пагадзіцца на гэта. Частка лічыць, што Брусэль не павінен умешвацца ў спрэчку паміж Варшавай і Менскам, для іншых, гэтая справа ёсьць справай занадта далёкай у сэнсе геаграфічным. Польшчу падтрымліваюць літоўцы і швэды, крыху зразуменьня выказваюць немцы, французы і фіны, аднак гэтага недастаткова”. – піша “Wyborcza”.
Менавіта таму, паводле штодзёньніка, прысутнасьць новага кіраўніка МЗС Польшчы на сустрэчы ў Брусэлі магла б дапамагчы пераканаць іншыя краіны ў слушнасьці пазыцыі Варшавы.
Гэтак, хутчэй за ўсё, аднак не здарыцца, бо новы польскі прэм’ер Казімеж Марцінкевіч заплянаваў на 10 лістапада першую прамову ў гэтай якасьці ў парлямэнце, тады ж будзе зацьверджаны і склад новага ўраду. Праз тры дні пасьля сустрэчы ў Брусэлі.