МАСКВА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што ў хуткім часе Масква і Вашынгтон будуць абменьвацца інфармацыяй пра перадачу ўстановак проціпаветранай абароны трэцім краінам. У наступным месяцы ўвойдзе ў сілу раней падпісаная адпаведная дамова. На думку расейскага міністра, у наш час тэрарысты маюць аблегчаны доступ да розных відаў зброі.