Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліпскі сьцьвярджае, што ў Нямеччыну трапіў на заданьне КДБ (анонс)


Алена Струвэ, Менск У нямецкім Падстаме пасьля перапынку аднаўляецца судовы працэс над групоўкай фальшываманэтнікаў, тэхічным мозгам якой 33-гадовы мянчук Уладзіслаў Ліпскі, які заяўляе, што быў накіраваны ў Нямеччыну на загад КДБ.

Як піша сёньняшні нямецкі друк, многае ў справе геніальнага, паводле мясцовых экспэртаў-крыміналістаў, беларускага фальшываманэтніка ўсё яшчэ застаецца нявысьветленым. Ліпскі па-ранейшаму сьцьвярджае, што ў Нямеччыну ён трапіў паводле заданьня КДБ з тым, каб укараніцца ў банды фальшываманэтнікаў з постсавецкі краінаў.

Паказаньні адносна магчымага дачыненьня Ліпскага да беларускіх спэцслужбаў даюць і іншыя ўдзельнікі падстамаўскай групоўкі, у тым ліку і іранец зь нямецкім грамадзянствам Хасан, якому ікрымінуецца арганізацыя вытворчасьці фальшывых грошай.

Нагадаем, што на сьлед тайнай тыпаграфіі, якая месьцілася ў старым тэхнічным будынку патсдамскага батанічнага саду, нямецкая крымінальная паліцыя трапіла выпадкова – хтосьці зь мясцовых пэнсіянэраў прасыгналізаваў, што ў аранжарэі нелегальна вырошчваецца канопля. У выніку акрамя наркотыкаў былі знойдзеныя і фальшаваныя 50 эўравыя купюры, бездакорна выкананыя беларусам Уладзіславам Ліпскім.

Як сьведчаць аўтарытэтныя нямецкія крыміналісты, такіх высакаякасных фальшывых эўра –а іх зроблена некалькі соцень тысячаў - дасюль яшчэ не было ў Нямеччыне.

Пра хаду працэсу ў Падстаме мы будзем інфармаваць нашых слухаччоў і ў далейшым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG