Учора фэдэральнае Вялікае журы вынесла абвінаваўчы акт супраць аднаго з найстарэйшых супрацоўнікаў Белага Дому Люіса Лібі, кіраўніка офісу віцэ-прэзыдэнта Дзіка Чэйні. Лібі граў ключавую ролю ў фармаваньні палітыкі бясьпекі, у тым ліку вайны ў Іраку. Блізкі памочнік прэзыдэнта Буша Карл Роўв пазьбегнуў абвінавачаньня. У кароткай заяве Буш дапусьціў, што Лібі будзе апраўданы, а таксама паабяцаў працягваць сваю палітыку.
(Буш: )"Нягледзячы на тое, што мы ўсе засмучаныя сёньняшнімі падзеямі, мы засяроджаныя над праблемамі і магчымасьцямі, якія стаяць перад краінай. Я тут для таго, каб працаваць, як і ўсе людзі ў Белым Доме. Наша задача ў тым, каб абараняць амэрыканцаў, і мы будзем працаваць над гэтым”. Аднак абвінаваўчы акт кінуў цень на адміністрацыю Буша. Пракурор Патрык Фіцджэральд кажа, што ягонае расьсьледаваньне ў дачыненьні да Роўва ня скончанае. Чакаецца, што крытыкі вайны ў Іраку адновяць свае выступы. Справа, якая разглядаецца ў Вялікім журы, пачалася ўлетку 2003 году. Тады з адміністрацыі прэзыдэнта адбылася ўцечка інфармацыі аб асобе агенткі ЦРУ Валеры Плэйм, чый муж, былы амбасадар Джо Ўілсан, выступіў у прэсе супраць вайны ў Іраку.
Лідэр дэмакратычнай меншыні ў Сэнаце Гары Рэйд учора заявіў, што гэтая справа паказвае, як з дапамогаю маніпуляцый зьвесткамі выведкі Буш дамогся падтрымкі ўварваньня ў Ірак. Рэйтынг прэзыдэнта, паводле апошніх апытаньняў, зьяўляецца вельмі нізкім.
Джэймс Тэрбер, палітоляг з Унівэрсытэту Вашынгтона, параўноўвае цяперашнюю сытуацыю са скандаламі, якія азмрочылі прэзыдэнцтва Біла Клінтана й Рональда Рэйгана.
Марк Розэл, прафэсар публічнай палітыкі ва ўнівэрсытэце Джорджа Мэйсана гаворыць:
(Розэл: ) “Я думаю, гэта вялікая перашкода для адміністрацыі, і прэзыдэнту будзе складана засяродзіцца на прыярытэтах свае палітыкі, але калі гэта прымусіць яго ўліць сьвежую кроў у адміністрацыю, скарэктаваць фокус палітыкі й адысьці ад скандалаў, то гэта магло б дапамагчы цяперашняй адміністрацыі”.
Льюіс Лібі быў абвінавачаны ў стварэньні перашкодаў правасудзьдзю, фальшывых сьведчаньнях і паказаньнях, якія затрымалі сьледзтва ў справе рассакрэчваньня асобы Валеры Плэйм. Цяпер Лібі стане перад публічным судом. Расьсьледаваньне Вялікага журы, абавязковае для ўсіх злачынстваў нацыянальнага ўзроўню, праходзіць прыватным парадкам, без судовых спрэчак і ўдзелу адвакатаў.