Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя адпрэчыла абвінавачаньні ў тэрарызьме


ДАМАСК. Міністэрства замежных справаў Сырыі заявіла, што ў краіне няма тэрарыстычных груповак. Учора ААН, ЗША, Эўразьвяз і Расея зьвярнуліся да Сырыі з заклікам прыняць меры супраць “Ісламскага джыгаду”, чый штаб-кватэра знаходзіцца ў Дамаску. Апошнім часам групоўка зьдзейсьніла шэраг тэрактаў у Ізраілі. МЗС Сырыі назваў заяву ААН, ЗША, Эўразьвязу й Расеі “пасьпешлівай і бяздоказнай”. Дамаск не адказаў, ці будуць прынятыя меры супраць ваеўнікоў, прапанаваныя у заяве чатырох.
XS
SM
MD
LG