Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Птушыны грып: H5N1 выяўлены ў Румыніі


БУХАРЭСТ. У чаплі, знойдзенай мёртвай на паўночным усходзе Румыніі паблізу мяжы з Малдовай, выяўлены самы небясьпечны тып птушынага грыпу – штам H5N1, – пра гэта паінфармавала румынскае Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Раней у кастрычніку птушыны грып штама H5N1 быў выяўлены ў дзьвюх румынскіх вёсках у дэльце Дунаю, на паўднёвым усходзе краіны. Менавіта ад гэтай разнавіднасьці хваробы ў 2003 годзе ў Азіі памерла звыш 60 чалавек.

На сёньняшні дзень, апрача Румыніі, птушыны грып штама H5N1 зафіксаваны ў Турэччыне, Расеі, Харватыі й Тайляндзе.
XS
SM
MD
LG