Сёньня праз спартовую газэту “Прессбол” Жалязоўскі зьвярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі, у якім заявіў пра кампанію дыскрэдытацыі і перасьледу на працы.
Жонка Ігара Жалязоўскага паведаміла, што цяпер муж у дарозе з Масквы, і ў Менску будзе толькі ў суботу. А што да прычынаў, якія прымусілі ўзяцца за пяро, то параіла зьвярнуцца да тэксту ў газэце “Прессбол”. Паводле ліста, да сёньняшняга звароту спрычынілася тэлефанаваньне нейкага менскага чыноўніка на маскоўскую фірму, дзе працуе Жалязоўскі. Апошні нібыта парэкамэндаваў кіраўніцтву фірмы адмовіцца ад паслугаў “ненадзейнага таварыша”. У якасьці такога аргумэнту тэлефонны суразмоўца сказаў, што Жалязоўскі праігнараваў запрашэньне Лукашэнкі на нараду з кіраўнікамі спартовых фэдэрацыяў, за што і быў звольнены.
Як удалося высьветліць Ігару Жалязоўскаму ў працэсе ўласнага “расьсьледаваньня”, на маскоўскую фірму тэлефанаваў “кіроўны работнік” аб’яднаньня “Керамін”, зь якім шчыльна кантактуе маскоўская кампанія. Звальненьне Жалязоўскага нібыта было ўмовай далейшага супрацоўніцтва “Кераміна з расейцамі.
На беларускім прадпрыемстве ўстрымліваюцца ад камэнтароў з гэтай нагоды. Штосьці сказаць згадзіўся толькі кіраўнік заводзкага прафкаму Віктар Шамкоў, які рэгулярна чытае “Прессбол” і бачыў адкрыты ліст Жалязоўскага:
(Шамкоў: ) “Жалязоўскага я ведаю — чаму ж не? Вядомы чалавек. Але я проста зьдзіўлены, што хтосьці ад нас мог туды тэлефанаваць. Шчыра кажучы, не магу нават сказаць, хто мог тэлефанаваць. Не магу нават уявіць, што тут да чаго. І па той фірме таксама нічога не магу сказаць — шчыльна мы зь ёй працуем ці не. Ня ведаю”.
25 кастрычніка на надзвычайнай канфэрэнцыі Беларускага саюзу канькабежцаў замест ранейшага кіраўніка, Ігара Жалязоўскага, быў прызначаны новы — начальнік упраўленьня фізычнай культуры, спорту і турызму Менскага гарвыканкаму Міхаіл Юспа. Адметна, што і нарада ў Лукашэнкі, і выбарная канфэрэнцыя адбыліся без Жалязоўскага. У сваёй заяве, надрукаванай сёньня ў газэце “Прессбол”, спартовец піша, што не атрымаў ніводнага запрашэньня. І называе хлусьнёй цьверджаньне, што ён нібыта прынцыпова праігнараваў удзел у нарадзе. Спартовец перакананы: некаторыя чыноўнікі ад спорту вырашылі “канчаткова абліць яго брудам і адхіліць ад удзелу ў развіцьці беларускага спорту”. Пераемнік Жалязоўскага на пасадзе кіраўніка Беларускага саюзу канькабежцаў Міхаіл Юспа ня можа дакладна сказаць, якая сувязь паміж “Керамінам” і Жалязоўскім.
(Юспа: ) “З “Кераміна” тэлефанавалі? А дзе лёгіка? Пры чым “Керамін” да ягонай грамадзкай дзейнасьці? Гэта, пэўна, усё чуткі. Я бачыўся зь Ігарам ня так даўно, ён прыяжджаў да мяне на працу і пра гэта нічога не расказваў. Былі выключна прафэсійныя размовы адносна далейшай дзейнасьці. Ён прыйшоў да мяне і сказаў: “Міша, я толькі цябе бачу на гэтай пасадзе”. Хоць, шчыра кажучы, у мяне, самі зразумейце, якая спартовая гаспадарка ў горадзе. Але ён сказаў: дапамагу, чым змагу, але бачыш, я практычна ўвесь час у разьездах”.
У спадар Юспы я пацікавіўся: ці працуе Ігар Жалязоўскі ў Маскве паводле спэцыяльнасьці — прынамсі, у якасьці трэнэра?
(Юспа: ) “Ды не, канечне. А што да запатрабаванасьці, то, па ўсёй верагоднасьці, гэта ягоны асабісты выбар”.
Ігар Жалязоўскі сьцьвярджае, што заяву з просьбай вызваліць ад пасады кіраўніка Беларускага саюзу канькабежцаў напісаў яшчэ ўвесну. Чаму яе “хавалі” да нарады ў Лукашэнкі — ён толькі здагадваецца.