Амэрыканская праваабарончая арганізацыя дастаткова стрымана ставіцца і да апошняй справаздачы буйной нямецкай палітычнай фундацыі Бэртэльсмана. Паводле экспэртаў, значная частка зь нямецкіх “грошай на разьвіцьцё” ішла апошнім часам на падтрымку эканамічнага росту ў маладых краінаў, а не на іхную дэмакратызацыю, часткай якой ёсьць павага да правоў чалавека. Тым часам, паводле Human Rights Watch, сытуацыя з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі становіцца ўсё больш праблематычнай. Мова ідзе пра масіўны ціск на апазыцыю і няўрадавыя арганізацыі, перасьлед і ліквідацыю незалежных прафсаюзаў, зьнішчэньне незалежных медыяў і рэпрэсіі супраць асобных журналістаў.
Як піша Berliner Zeitung, наўрад ці новы кабінэт Нямеччыны з радасьцю адгукнецца на крытыку амэрыканскай праваабарончай арганізацыі, але ж ёсьць надзея на тое, што бэрлінская палітыка зьменіцца прынамсі ў нюансах.