Аднак, як мяркуюць калегі Аладава, з дазволу менскіх уладаў і пры маўклівай згодзе Міністэрства культуры ў гістарычным цэнтры працягваюць зьнішчаць будынкі, унесеныя ў “Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў”. Яшчэ ў сакавіку шэраг выбітных гісторыкаў і архітэктараў зьвярнуліся да вышэйшага кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем спыніць разбурэньне Верхняга гораду. Ад таго часу мінула больш за паўгоду. Днямі ў спэцыялізаваным часопісе “Архітэктура і будаўніцтва” надрукаваны артыкул былога дзяржаўнага інспэктара аховы гісторыка-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму Ўладзімера Папругі. Грунтоўны матэрыял пад назвай “Аб захаваньні гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Гістарычны цэнтар Менску” прысьвечаны праблеме супрацьстаяньня за гістарычны цэнтар сталіцы. Спадар Папруга яшчэ ў часе працы ў выканкаме папярэджваў: пад прыкрыцьцём рэстаўрацыі ў Верхнім горадзе праводзіцца суцэльная камэрцыялізацыя, пра што сьведчаць амаль збудаваныя паркінгі ды заплянаваныя праектам архітэктара Дзьмітрыя Бубноўскага будынкі пад офісы. Такая пазыцыя спадара Папругі ніяк не супадала з пасадай, зь якой урэшце чыноўніка і папрасілі разьвітацца. Гаворыць Уладзімер Папруга.
(Папруга: ) “Той артыкул пісаўся з адной мэтай: прадухіліць падпісаньне прэзыдэнтам пратаколу даручэньняў №1, які легалізаваў увесь гэты “балаган” у Верхнім горадзе”.
(Карэспандэнт: ) “Зь сёньняшнім часам той артыкул неяк “стыкуецца”? Ці занадта шмат часу ўжо мінула?”
(Папруга: ) “Там літаральна ўсё пра сёньняшні час. Проста ня ведаю, як сябе паводзіць: тэарэтычна ўжо трэба было б ісьці на Маркса, 38. У адміністрацыі прэзыдэнта адбылася нарада, якую праводзіў Праляскоўскі, цяпер намесьнік кіраўніка адміністрацыі. Быў акрэсьлены плян мерапрыемстваў па нармалізацыі сытуацыі ў зьвязку з тым, што парушаецца заканадаўства. Расплянаваныя наступныя сустрэчы – усё, нібыта, адрасна і канкрэтна. І пасьля гэтага ўсялякая актыўнасьць на гэтую тэму нечакана згортваецца, без ніякіх тлумачэньняў. Раней, калі тэма выходзіла так высока, вынік заўсёды быў – управа ці ўлева. А тут як дрэнны кампутар – узяў і “завіс”.
(Карэспандэнт: ) “Фактычна, ад красавіка ў гэтым пытаньні цішыня?”.
(Папруга: ) “Нават ліста ў адказ не было. Калі фармальна – правілы звароту грамадзянаў былі парушаныя. Рэакцыі ніякай не было, маецца на ўвазе, ніякага фармальнага адказу не было. Толькі тэлефонная актыўнасьць і нарада ў Праляскоўскага”.
Тое, што адбываецца ў цэнтры Менску, шмат хто трапна параўноўвае з “экскаватарнай рэстаўрацыяй”. Мы ўжо расказвалі пра зьнішчаныя будынкі ХІХ стагодзьдзя на скрыжаваньні вуліцаў Няміга і Калектарная, пра паступовы знос дамоў Лібава-Роменскай чыгункі – помнікаў драўлянага дойлідзтва на Паўночным завулку. Паказальна, што ўсе згаданыя пабудовы ўнесеныя ў “Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў”. Што да двух будынкаў з чырвонай цэглы на рагу вуліцаў Няміга і цяперашняй Калектарнай, летась яны былі агароджаныя і падрыхтаваныя да рэстаўрацыйных працаў. Аднак нядаўна за агароджай зьявілася тэхніка, якая пачала руйнаваць будынкі. Як расказаў заслужаны архітэктар, старшыня Саюзу габрэйскіх арганізацый Леанід Левін, адзін з дамоў наўпрост зьвязаны зь гістарычнымі падзеямі: у пачатку ХХ стагодзьдзя тут прайшоў Другі ўсерасейскі сіянісцкі кангрэс. Такое стаўленьне да гісторыі, на думку Левіна, параўнальнае з барбарствам.
(Левін: ) “Гэта проста барбарства. Ці можна так зьнішчаць нашую спадчыну? Сёньня мы гэта зьнясём, заўтра яшчэ нешта. Дый у нас ужо нічога і не засталося, шчыра кажучы. Давайце ўсё зьнясем, пабудуем шкляныя трохкутнікі, пузатыя дамы. Калі ласка, калі гэта камусьці падабаецца. Але я мяркую, што гэта суцэльнае барбарства. Трэба, прынамсі, раіцца з тымі, хто мае дачыненьне да гісторыі, да гэтых спраў. Але ў нас усе разумныя зараз. Праўда, яны нават не ўяўляюць, што робяць. Кладуць дарогі там, дзе былі могілкі, зносяць сьведчаньні нашай гісторыі, будуюць там, дзе ім падабаецца. Лічаць, што яны ўвойдуць у гісторыю, як вялікія будаўнікі. Не, хлопцы, з гэтага нічога ня будзе. Гісторыя скажа сваё слова”.
Шэраг аўтарытэтных архітэктараў даўно б’юць трывогу з нагоды мэтанакіраванага разбурэньня гістарычнага Верхняга гораду. Аднак ці спраўджваюцца спадзяваньні на адпаведную рэакцыю з боку ўладаў? Гаворачы пра неабходнасьць дапрацовак ва ўжо існуючы плян забудовы гістарычнага цэнтру, менскія ўлады, здаецца, не замінаюць будаўнічай самадзейнасьці. Напярэдадні я размаўляў з доктарам архітэктуры, кіраўніком Беларускай Акадэміі архітэктуры Вальменам Аладавым, які, да таго ж, узначальвае экспэртную камісію грамадзкай архітэктурна-горадабудаўнічай Рады Саюзу архітэктараў. Як лічыць спадар Аладаў, супольны зварот вядомых людзей да Лукашэнкі, у Камітэт Дзяржкантролю і Генэральную пракуратуру з заклікам спыніць зьнішчэньне гістарычнага цэнтру плён усё ж меў. Праўда, як кажа спадар Аладаў, вельмі шкада ў гэтым сэнсе Уладзімера Папругу.
(Аладаў: ) “Канечне, Папруга пацярпеў, але ён як Матросаў – грудзямі закрыў амбразуру. Так што, хоць і такой цаной, але амбразуру мы закрылі”.
(Карэспандэнт: ) “Але ж за аснову ўсё роўна бярэцца праект Бубноўскага?”
(Аладаў: ) “Не, у тым і ўся справа. Распрацаваны праект дэталёвага плянаваньня, які зрабіла Лідзія Зайцава. Бубноўскі будзе браць удзел як кіраўнік майстэрні. Як будзе адбывацца? Увогуле, “Белдзяржпраект” усё будзе распрацоўваць, але – паводле той тэндэнцыі, якая ёсьць у праекце дэталёвай пляніроўкі. І тут мы ўжо ўсё адсочым. Бубноўскі, праўда, прынёс нейкія чарговыя прапановы, сам да мяне ўжо прыбягаў – маўляў, можа вы ў Акадэміі разгледзіце. Кажу – давайце”.
Як удакладніў спадар Аладаў, усе транспартныя і пешыя разьвязкі, выхады на Замчышча будуць рабіцца паводле праекту Лідзіі Зайцавай. Вырашана адмовіцца таксама ад ідэі спадара Бубноўскага пабудаваць там шэраг высотных будынкаў.
Менск, натуральна, мусіць разьвівацца, але вельмі прадумана – гэта практычна агульнае меркаваньне зацікаўленых у захаваньні гістарычнага цэнтру адмыслоўцаў. Гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі канстатуе: на жаль, апошнім часам архітэктурных помнікаў зьнішчана больш, чым цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
(Харэўскі: ) “За апошнія 15 гадоў мы ўжо страцілі каштоўныя помнікі драўлянай архітэктуры, якія былі ўнесеныя ў ахоўныя сьпісы: гэта і забудова па вуліцах Дзімітрава і Вызваленьня; квартал былой Раманаўскай Слабады – вуліцы Чорная і цяперашняя Калектарная. На нашых вачах зьнішчаюцца рэальныя архітэктурныя помнікі, якія перажылі ўсе войны, усе пажары і дайшлі да нашых дзён. Пытаньне захаваньня запаведнасьці пэўных тэрыторый сёньня стаіць вельмі востра, літаральна рубам. І калі прымаць вось такія адміністрацыйныя рашэньні, агулам усё зносіць, папярэдне не ўзгадніўшы гэта зь гісторыкамі архітэктуры, са спэцыялістамі-рэстаўратарамі – то гэта, канечне, можа прывесьці да фатальных стратаў”.