Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія вайкоўцы забілі вядомага ваеўніка


ГАЗА. Сьведкі сьцьвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы выпусьцілі ракеты па лягеру ўцекачоў у Сэктары Газы. У выніку загінулі прынамсі шэсьць чалавек. Адзін з забітых – кіраўнік ваеўнікоў “Ісламскага джыгаду” Шадзі Маханна, другі – ягоны памочнік. 10 чалавек былі параненыя. Учора сьмяротнік “Ісламскага джыгаду” ажыцьцяціў сьмяротны выбух у Ізраілі, забіўшы пяцёх і параніўшы дваццаць чалавек, пасьля чаго прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон абвясьціў рашучы наступ на палестынскіх ваеўнікоў. Раней сёньня Шарон заявіў, што ня можа быць ніякага прагрэсу ў мірным працэсе, пакуль ваеўнікі ня спыняць напады. Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс падчас тэлефоннай размовы з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам пераконвала таго прыкласьці большыя высілкі, каб спыніць ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG