Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад глябальнага пацяпленьня пацерпіць Эўропа


ОСЛЁ. Паводле новага міжнароднага дасьледаваньня, у выніку глябальнага пацяпленьня найбольш у Эўропе пацерпіць Сярэдземнамор’е. Дасьледаваньне, надрукаванае ў часопісе "Science" – плён працы 16 эўрапейскіх інстытутаў – прадказвае, што сярэднегадавая тэмпэратура падвысіцца на 2.1-4.4 Цэльсія да 2080. Для рэгіёну Сяродземнамор’я гэта азначае недахоп вады, большая рызыка лясных пажараў. У паўночных рэгіёнах Эўропы гэта прывядзе да зьмены відаў флёры й значнай страты сельскагаспадарчага патэнцыялу. На бальшыні тэрыторыяў Паўночнай Эўропы павялічыцца гадавая колькасьць ападкаў, узрасьце плошча лясоў, але павялічыцца пагроза паводак.
XS
SM
MD
LG