Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы дапамагалі Хусэйну


ВАШЫНГТОН Расейскія палітыкі й кампаніі самым сур’ёзным чынам замяшаныя ў злоўжываньнях у рамках праграмы для Іраку “Нафта за харчаваньне”, гаворыцца ў дакладзе ААН. Паводле кіраўніка незалежнай камісіі Пола Волкера, большая частка хабару рэжыму Садама Хусэйна ішла праз амбасаду Іраку ў Маскве. Са спасылкаю на ірацкія дакумэнты ўказваецца, што Ірак заплаціў нафтаю камуністычнай і лібэральна-дэмакратычнай партыям Расеі за падтрымку Багдаду. Гаворыць кіраўнік камісіі Пол Волкер:

(Волкер:) “Садам, натуральна, выбіраў краіны, кампаніі й людзей, якія, як ён разьлічваў, законным ці незаконным чынам будуць падтрымліваць імкненьне Іраку абысьці санкцыі, ўведзеныя супраць яго пасьля вайны ў Пэрсідзкай затоцы. Праўда і тое, што супярэчнасьці ў самой ААН – Радзе бясьпекі, Сакратарыяце і іншых структурах – ускладнялі спыненьне махінацыяў і карупцыі ў рамках праграмы”.

Паводле дакладу, каля траціны ірацкай нафты коштам у 19 млрд. 300 млн. даляраў, атрымалі менавіта расейскія кампаніі.
XS
SM
MD
LG