Міліцыянты, якія затрымалі апазыцыянэра, абвінавацілі яго ў тым, што ён абражаў віцебскіх мінакоў, стоячы каля дома №28 па вуліцы Леніна – на тым месцы, дзе ён звычайна распаўсюджвае партыйны бюлетэнь “Беларуская салідарнасьць”.
Нікога з пакрыўджаных мінакоў, за якіх нібыта заступіліся міліцыянты, у судзе не было. Адзіным сьведкам быў той самы супрацоўнік міліцыі, які затрымліваў Уладзімера Плешчанку. Ягоныя словы пра тое, што, маўляў, “Плешчанка заўсёды сябе дрэнна паводзіць, ён выходзіць са сваімі газэтамі, і зь ім нічога няможна зрабіць, бо ён не баіцца міліцыі” суд улічыў у якасьці галоўнага аргумэнта супраць апазыцыянэра.
Судзьдзя прызнаў спадара Плешчанку вінаватым у дробным хуліганстве, хаця распаўсюд газэт пад гэты артыкул ніякім чынам не падпадае.
Зважаючы на тое, што Ўладзімер Плешчанка ўжо мае некалькі мільёнаў нясплачаных штрафаў, 25 з паловай тысяч рублёў – гэта самае малое грашовае пакараньне за апошнія некалькі гадоў. Аднак, паводле словаў апазыцыянэра, яно і самае абразьлівае, бо вынесенае, фактычна, толькі таму, што міліцыянтам не падабаецца ягоная прысутнасьць у цэнтры Віцебску.