Выглядае, што незалежная экспэртная камісія, якую ўзначальвае былы старшыня цэнтральнага банку ЗША Пол Волкер, выкрыла ліхадзействы ў надзвычай буйных маштабах.
Паводле чаканьняў, у справаздачы аб''ёмам 500 старонак будзе адзначана, што больш за палову з 4500 фірмаў, якія бралі ўдзел у праграме, прапаноўвалі ірацкім уладам хабар або іншыя спосабы заахвочаньня на агульную суму амаль 2 мільярды даляраў.
Найбольшы паводле колькасьці фірмаў удзел у згаданай праграме бралі Расея і Францыя.
Праграма “Нафта за харчаваньне” дзейнічала ад 1996 да 2003 году і была закліканая дапамагчы звычайным іракцам выжыць ва ўмовах міжнародных гандлёвых санкцыяў супраць Іраку і эканамічнай разрухі пасьля першай вайны ў Пэрсыдзкай затоцы. У рамках праграмы Іраку дазвалялася прадаваць абмежаваную колькасьць нафты на сусьветным рынку і на сродкі ад продажу закупляць харчаваньне і тавары штодзённага ўжытку.
Выяўленьне карупцыі такіх памераў вакол саліднай праграмы ААН надае больш вагі тым, хто выступае за грунтоўныя рэформы гэтай міжнароднай арганізацыі.
Гл. таксама У Беларусі трэба правесьці сваю праверку ірацкіх кантрактаў