Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хачу сказаць дзякуй Валянціну Жданко..."


RFL/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 27 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

(Міхаіл Леках:) “Сёньня праслухаў некалькі цікавых перадачаў і хачу выказаць свае меркаваньні.

Першае па пытаньню Парку высокіх тэхналёгіяў. У перадачы быў адзін недахоп -- чаму не запрасілі кагосьці зь вядучых спэцыялістаў?

Другое. Сур’ёзная навука – гэта штучны тавар. І калі будзе зроблены прарыў, сказаць складана, але наяўнасьць такой установы, як Парк высокіх тэхналёгіяў, дзе будуць засяроджаныя спэцыялісты, якія ня будуць бегчы за мяжу, дае дакладны шанец.

Таксама хачу спыніцца на перадачы Валянціна Жданко. Хачу яму сказаць вялікі дзякуй за тое, што ён аб’ектыўна паведаміў пра той матэрыял, які я даслаў, пра беларускіх праведнікаў. І, натуральна, назваў прозьвішчы, магчыма, нехта адгукнецца”.

(Чарняўскі:) “Управа беларускага грамадзкага аб’яднаньня “Вэтэраны адраджэньня” у пятніцу 28 кастрычніка з дазволу Мінгарвыканкаму ладзяць пікет у знак пратэсту супраць русыфікатарскай палітыкі на Беларусі радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Пікет адбудзецца на плошчы Бангалор, пачатак у 13:15. Запрашаем! Старшыня аб’яднаньня, Чарняўскі”.

(Спадар:) “Я за альтэрнатыўныя выбары! І таму хачу, каб усё было ўзважана. Але вы самі разумееце, як людзі раняюць сябе.

Вось па вашаму радыё было інтэрвію з Адамкусам. Ён кажа: “Беларусь не празрыстая, таму мы ня ведаем, калі яна можа на нас напасьць”. Пра што гэта ён кажа? А вы дэкляруеце гэта па радыё! Словаў ня знойдзеш, каб даць азначэньне гэтаму выказваньню! Ён што - вар’ят?

Па-другое, Лябедзька, Калякін і іншыя зноў кудысьці паехалі, нешта шукаюць. Трэба Мілінкевічу адкінуць гэтых людзей! Трэба зьвяртацца да людзей, да беларускага народу! Трэба даказваць сваю слушнасьць, калі вы хочаце ўдзельнічаць у выбарах!”

(Маісеенка Генадзь:) “Вось нашыя прэзэнтары апазыцыі, сьвядомыя намэнклятурныя прыжывалы, гавораць аб неабходнай памяркоўнай еднасьці народу беларускага да атрыманьня перамогі над пудзілам, без непрадказальных (даруй, Божа!) дзеяньняў тых сьвядомых, хто гатовы абараніць айчыну і яе волю са зброяй у руках. Таксама яны зашмат гавораць пра раскол у грамадзтве, які парадзіў сучасны рэжым. Але ж паважаныя не разумеюць, што па шляху перамогі ў Беларусі немагчыма ісьці да таго часу, пакуль ня будзе даведзена да кожнага беларуса наступнае: “Мы ўсе дурні. І пакуль не зразумеем, што мы роўныя ўладзе і прэзыдэнту, мы і будзем дурнямі!”

(Спадар:) “На пытаньне тыдня: Ці зьменіцца адносіны паміж Беларусьсю і Польшчай у сувязі з выбарамі новага прэзыдэнта, хачу сказаць наступнае.

Усе апошнія гады ўлада Польшчы і яе прэзыдэнт ня маюць самастойнай зьнешняй палітыкі, а зьяўляюцца сатэлітамі ЗША, праваднікамі ў палітыцы ЗША у Эўропе. А “любоў” да Беларусі ЗША вядомая. Таму адносіны ня толькі не палепшацца, а, лічу, што яшчэ пагоршацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG