Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Украіны падаў у суд на Юшчанку


KІЕЎ. Былы Генэральны пракурор Украіны Сьвятаслаў Піскун падаў пазовы у Шаўчэнкаўскі і Пячорскі суды Кіева на прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанку, патрабуючы прызнаць незаконным сваё звальненьне з пасады генпракурора. На думку Піскуна, Юшчанка зволіў яго за тое, што пракурор адкрыў крымінальную справу супраць экс-сакратара Рады Бясьпекі Пятра Парашэнкі, і закрыў справу ў дачыненьні да Юліі Цімашэнкі. Піскуна звальняў з пасады і Леанід Кучма ў 2003 г., калі пракуратура расьсьледавала справу аб выкраданьні й забойстве Георгія Гангадзэ. Тады Піскун таксама падаваў у суд і быў адноўлены на пасадзе.
XS
SM
MD
LG