БІШКЕК. Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў заявіў, што мае поўны давер да прэм’ер-міністра Фэлікса Кулава і не дапусьціць парушэньня парадку ў краіне. Бакіеў назваў патрабаваньні аб адстаўцы Кулава празьмернымі.
Тым часам перад будынкам кіргіскага парлямэнту некалькі сотняў дэманстрантаў пяты дзень працягваюць мітынг, дамагаючыся адстаўкі Кулава. Яны заяўляюць, што прэм’ер нясе адказнасьць за гібель дэпутата Тынычбэка Акматбаева ў часе бунту зьняволеных у калёніі паблізу Бішкеку.
Адначасова ў сераду ў кіргіскай сталіцы прайшла дэманстрацыя прыхільнікаў Кулава. У парлямэнце Кіргізстану створана камісія для расьсьледаваньня забойства Акматбаева.