БАГДАД. У Іраку тры найбольшыя суніцкія партыі аб’ядналіся ў кааліцыю для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах у сьнежні. Лідэры партыяў заклікаюць сунітаў узяць актыўны ўдзел у выбарах.
Тым часам адвакаты, якія прадстаўляюць у судзе інтарэсы Садама Хусэйна і ягоных сямёх паплечнікаў, заявілі, што будуць байкатаваць працэс, калі ўлады не гарантуюць ім поўнай бясьпекі. Мінулага тыдня адзін з Хусэйнавых адвакатаў быў забіты ў Багдадзе.